У Кіеве акцыя салідарнасьці супала з гадавінай зьнікненьня Гангадзэ Радыё Свабода, Кіеў Сёньня ў Кіеве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Гэтым разам акцыя супала з сёмай гадавінай знікненьня журналіста Георгія Гонгадзе, таму актывісты ініцыятывы «Салідарнасьць» вырашылі абмежавацца пятнадцаціхвілінным пікетам ля беларускае амбасады, пасьля чаго далучылісь да акцыі памяці загіблага журналіста на галоўнае плошчы ўкраінскае сталіцы.
Радыё Свабода
|