|   Дакумэнт, які падрыхтавалі юрысты й сваякі зьніклых апазыцыянэраў, складае болей за дваццаць старонак, паведамляе  Радыё «Свабода». 
					Адзін з аўтараў «Абвінаваўчага акту», вядомы праваабаронца Гары Паганяйла, патлумачыў: «Нашы высновы грунтуюцца на фактах, якія расьсьледавалі амаль дзевяць гадоў. Ведаем пра прэзумпцыю невінаватасьці, але выклалі нашае меркаваньне пра вінаватых у зьнікненьні Юр’я Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага і назвалі пэўныя прозьвішчы.  У пракуратуры зьявіўся яшчэ адзін шанец завяршыць сьледзтва. Але апошні». 
					Сваякі зьніклых папярэдзілі Генэральную пракуратуру, што болей да яе зьвяртацца ня будуць. Усе будучыя звароты — толькі ў міжнародныя інстанцыі.  
					 |