Адышла Ірына Казуліна

24.02.2008

У суботу 23 лютага адышла жонка зьняволенага палітыка Аляксандра Казуліна Ірына. Яна была 1959 году нараджэньня. Ірына хварэла на рак малочнай залозы.

Разьвітаньне з Ірыный Казулінай адбудзецца ў Чырвоным касьцёле. «Маму прывязуць ў Чырвоны касьцёл ўвечары ў панядзелак. Людзі змогуць зь ёй разьвітацца да аўторка, да гадзіны дня. Там будзе адпяваньне і тады павязуць на могілкі. Якія могілкі, мы пакуль не вызначыліся», — сказала Вольга Казуліна.

Як паведаміў брат Аляксандра Казуліна, Уладзімер Казулін, ён меў тэлефонную гутарку з палітвязьнем. Аляксандар Казулін паведаміў, што яму прапанавалі, у абмен за кароткатэрміновае выхваленьне, падпісаць абавязацельствы, якія ён лічыць непрымальнымі. Калі яго не выпусьцяць, з аўторка А.Казулін гатовы абвесьціць бестэрміновую сухую галадоўку.

Грамадзянская ініцыятыва «Мы памятаем» выказвае глыбокія спачуваньні мужу и дачкам Ірыный Казулінай, ўсім яе родным і блізкім. Вечная памяць.