| 
   
					   
					  У Берасці затрыманыя двое актывістаў кампаніі, якія ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасьці, паведамляе сайт кампанii «Джынс за свабоду». Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаванні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Маладыя людзі стаялі ў ланцугу і трымалі партрэты  людзей, асуджаных па так званай «Справе 14-ці». Пасля сканчэння акцыі да яе ўдзельнікаў падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі Яўгена Скрабца і Сяргея Срэднікава. 
					Затрыманых даставілі ў РАУС Ленінскага раёну Брэста, дзе ўзялі пісьмовыя тлумачэнні. Зараз усе затрыманыя вызваленыя. 
					  
					  
					 
					 
					 
					 
					 |