| 
 15 чэрвеня ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў прэзентацыю  фільму «Дзень Волі». На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, старшыня Беларускага-Амэрыканскага Задзіночаньня  Вячка Станкевіч. 
					На першым паказе, які адбыўся ў 12 гадзін, выступіла сяброўка Юрыя Хашчавацкага, прадюсар фільма «Плошча» — Марыянна Каат. Другі паказ адбыўся ў 21 гадзіну, калі прыляцеў Юрый Хашчавацкі.  Ён распавеў, што фільм быў зьняты па заказу тэлеканала Белсат. Мэтай стужкі было: паказаць еўрапейскай супольнасьці наколькі істотнай была падзея 25 сакавіка для беларускага народу. Аўтар выказаў думку, што гісторыя ўсёй Еўропы магла б пайсьці іншым шляхам, калі б яшчэ ў 1918 годзе быў прызнаны суверынітэт і незалежнасць Беларусі. 
					Pэжысёр прыме ўдзел у фестывалі  «Сілвердокс», які пройдзе ў Мэрылэндзе з 16- па 23 чэрвеня. Фільм «Плошча» будзе паказвацца на фестывалі. 
					  
					Натальля Рабава 
Фотаздымак зроблены Анатолем  Старковым					   
					 
					 
					 
					 
					 
					 |