| 
 
					  29 чэрвеня, ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў дэманстрацыю  каб падтрымаць беларускага моладзевaгa актывістa Івана Шылу.  
					Нагадаем што, 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М.  Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела
					  адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.
 
					  
					Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі 					 
					
					 
					 
					 |