Учора, 30 жніўня ў міжнародны дзень зьніклых людзей, у Бабруйску
адбылася акцыя па раздачы адмысловых брашураў з тэкстам канвенцыі
супраць гвалтоўных зьнікненьняў. Кніжачкі раздаваліся моладзевымі
актывістамі з мясцовага аддзяленьня міжнароднай грамадзкай арганізацыі
«Малады Фронт».
Акцыя праходзіла ў фармаце шпацыру групы маладых людзей па галоўных
вуліцах Бабруйска ў цэнтры горада. Падчас раздачы моладзевыя актывісты
тлумачылі гараджанам аб праблемах гвалтоўнага зьнікненьня людзей ня
толькі ў сьвеце, але і ў нашай Беларусі. Грамадзяне тым часам актыўна
падтрымлівалі дыскусыю і выказвалі свае меркаваньні адносна прычынаў
дадзенай праблемы. Былі закранутыя пытаньні зьнікненьняў
такіх вядомых людзей, як
міністар унутраных спраў Юрый Захаранка, грамадскI дзеяч Анатоль Красоўскі і
палiтык Віктар Ганчар, журналіст Зьміцер Завадзкі.
Прэс-служба Фундацыі імя Зьмітра Завадзкага
|