«Свабоду Баразенку!» у Беластоку

14.11.2008

«Свабоду Баразенку!» — пад такім л`ёзунгам каля дзесятка чалавек пікетавалі сёння ля будынку беларускага консульства ў Беластоку.

Пікетоўцы — гэта галоўным чынам студэнты з Беларусі, што вучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.

Сярод пікетоўцаў Аляксей Трубкін, які распавёў, што некалькі хвілінаў пасля пачатку пікета да маладзёнаў выйшаў генеральны консул Міхаіл Аляксейчык і запрасіў на размову, каб высвятліць патрабаванні пікетоўшчыкаў.

«Размова з консулам працягвалася поўгадзіныі», — сказаў Аляксей Трубкін.

Нагадаем, што Аляксандр Баразенка — апошні фігурант так званай «справы 14-ці» паводле якой былі асуджаныя моладзевыя актывісты, якія бралі ўдзел у вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня сёлета. І ягоная справа ўжо перададзена ў суд. З 27-га кастрычніка ён знаходзіцца у менскім следчым ізалятары. З пратэстам супраць арышту Баразенкі выступaу праваабарончы цэнтр «Вясна», праходзілі вулічныя акцыі пратэсту і Пінску, Берасці і Менску.

 

Радыё Рацыя