|   Традыцыйная акцыя салідарнасьці са зьняволеным моладзевым актывістам Алесем Баразенкам прайшла ў панядзелак ля сьцен Валадаркі. 
					Некалькі дзясяткаў актывістаў Маладога Фронту і грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» сталі ланцугом, трымаючы ў руках партрэты палітвязьня і плякаты «Ты павінен быць з намі», каля ізалятара. 
					На акцыю Салідарнасьці прыйшлі і лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Зьміцер Хведарук. 
					Міліцыя назірала за мерапрыемствам, аднак, узельнікаў акцыі не чапала.  
					  
					Прэс-служба МФ 
					 
					    
					 
                     
					 |