Пікет салідарнасці выклікаў у супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Варшаве гістэрыку

17.04.2009

16 красавіка ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці са зніклымі ў Беларусі вядомымі палітыкамі.

Акцыя была арганізаваная прадстаўнікамі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя ў Польшчы. Беларусы запалілі свечкі і каля гадзіны знаходзіліся каля беларускай амбасады з партрэтамі зніклых палітыкаў, паведамляе».

Пасля гэтага адбыўся мітынг. Да акцыі далучаліся палякі, якія зацікавіліся пікетам. Беларуская амбасада выклікала паліцыю, якая паставілася да пікету з разуменнем і не перашкаджала праводзіць акцыю. Супрацоўнікі амбасады, якія выходзілі з будынка, хавалі вочы і ў гутарку не ўступалі.