У Дзень салідарнасьці берасьцейскія маладафронтаўцы раздавалі ўлёткі зь інфармацыяй пра зьніклых беларускіх дзеячоў.
16 траўня актывісты Берасьцейскага Маладога Фронту распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы з аповядам аб бясьследна зьніклых Захаранку, Ганчару, Завадзкім і Красоўскім на кірмашы "Кавалёва" — адным з самых папулярных месцаў у горадзе ў выходныя.
Усяго было раздадзена каля 300 улётак. Падчас акцыі ніхто з актывістаў затрыманы ня быў.
Прэс-служба МФ
|