|   Да 16 жніўня Аб'яднаная грамадзянская партыя падрыхтуе два звароты ў міжнародныя структуры аб расследаванні спраў зніклых у Беларусі Ганчара, Захаранкі, Красоўскага і Завадскага. 
Адзін зварот будзе накіраваны ў Савет Бяспекі ААН,  а другі — у Еўрапейскі парламент. 
                    — Ёсць прэцэдэнт, калі была створана адмысловая камісія па расследаванні забойства былога прэзідэнта Судана. Адпаведна існуе шанц, што пытанне аб зніклых у Беларусі будзе разгледжана 
                    ў Савеце Бяспекі ААН. Сітуацыя аб зніклых у Беларусі разглядалася 
                    ў ПАСЕ, быў падрыхтаваны даклад Хрыстаса Пургурыдэса і была прынятая адмысловая рэзалюцыя. Чаму б тады не зладзіць адмысловыя слуханні ў Еўрапейскім парламенце? — зазначае старшыня АГП Анатоль Лябедзька. 
                  Палітык разлічвае, што да расследавання справы зніклых далучацца еўрадэпутаты, якія ўжо некалькі гадоў актыўна займаюцца беларускім пытаннем. 
                    
                  Народная Воля  |