Забаранілі мітынг у Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў

26.08.2010

Берасьцейскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцу Раман Кісьляку правесьці мітынг за падпісаньне Беларусьсю Міжнароднай канвэнцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў.

Паводле чыноўнікаў ў горадзе існуе толькі адно месца для масавых мерапрыемстваў — стадыён "Лякаматыў". А Кісьляк пазначыў у заяўцы месцам правядзеньня мітынгу цэнтар гораду — на пешаходнай частцы плошчы Леніна, побач з будынкам навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

Раман Кісьляк меркаваў мерапрыемства правесьці 30 жніўня, калі адзначаецца Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў.