У Вільнюсе падтрымалі беларускіх палітвязняў

17.10.2011

Акцыя ў падтрымку вязняў рэжыму Лукашэнкі прайшла ў цэнтры літоўскай сталіцы.

У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, студэнты ЕГУ, а таксама жыхары Вільнюса. Яны выйшлі на плошчу Vinco Kudirkas з партрэтамі Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Міколы Статкевіча, іншых палітвязняў, а таксама з літоўскімі і беларускімі сцягамі.

Акцыя выклікала цікаўнасць у шматлікіх мінакоў, бо ў гэты час у Вільнюсе на праспекце Гедзіміна праходзіла традыцыйная ярмарка.

 

"Европейская Беларусь"