Акцыя салідарнасьці «16» адбудзецца і ў Вашынгтоне

14/02/2006

Ужо некалькі месяцаў у 16-ты дзень месяца ў Беларусі адзначаецца дзень салідарнасьці — увечары удзельнікі акцыі выключаюць сьвятло і выстаўляюць у вокны сьвечкі. У гэты дзень акцыі салідарнасьці праводзяцца шмат ў якіх замежных сталіцах.

Беларускія палітычныя актывісты ў Злучаных Штатах плянуюць правесьці 16 лютага дэманстрацыю каля беларускага пасольства ў Вашынгтоне. У акцыі будзе ўдзельнічаць кангрэсмэн ад штата Мічыган Тадэвуш Макатэр.

Арганізатары акцыі лічаць, што зараз — за 39 дзень да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, надзвычай важна прыцягнуць увагу амэрыканскай грамадзкасьці да сытуацыі ў Беларусі.

Радыё Свабода