Эўрапарлямэнт перад прэзідэнцкімі выбарамі прыме рэзалюцыю па Беларусі

14/02/2006

Эўрпейскі парлямэнт мае намер прыняць чарговую рэзалюцыю па Беларусі перад прэзыдэнцкімі выбарамі 19-га сакавіка. Эўрадэпутаты будуць патрабаваць прытрымліваньня Менскам міжнародных стандартаў падчас працэсу галасаваньня. Пра гэта польскім сродкам масавай інфармацыі заявіў дэпупат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы Богдан Кліх.

Група эўрадэпутатаў плянуе прыняць удзел у назіральні за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў рамках місіі Арганізацыі па бяьспецы й супрацоўніцтву ў Эўропе.

А ў бліжэйшую сераду ў Эўрапейскім парлямэнце адбудзецца дыскусія, прысьвечаная пытаньню Беларусі.

Хартия-97