Эўрапейскі парлямэнт прыняў абмеркаваную ўчора рэзалюцыю, прысьвечаную сытуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў.
У дакумэнце гаворыцца, што ў Беларусі ў часе перадвыбарчай кампаніі ствараюцца перашкоды для грамадзянскай супольнасьці, незалежных мэдыяў і апазыцыйных палітычных партыяў — прадстаўнікі апазыцыі "амаль цалкам адсутнічаюць у выбарчых камісіях, некаторых лідэраў затрымліваюць і судзяць на падставе няпэўных абвінавачаньняў".
Эўрапейскі парлямэнт выказаў салідарнасьць і падтрымку для ўсіх беларусаў, якія змагаюцца за незалежную, адкрытую і дэмакратычную Беларусь, і заклікае беларускія ўлады выконваць дэмакратычныя стандарты ў часе сакавіцкіх выбараў, а таксама неадкладна вызваліць палітвязьняў — Марыніча, Статкевіча ды іншых.
Аляксей Дзікавіцкі
Радыё Свабода