Справу супраць Зьмітра Касьпяровіча перадалі ў суд

20/02/2006

Крымінальную справу супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» Зьмітра Касьпяровіча перадалі ў суд. Зьмітра абвінавацілі ў злосным хуліганстве за тое, што ён намагаўся замяніць дзяржаўны сьцяг на бел-чырвона-белы на даху Менгарвыканкаму.

Стан здароўя Зьмітра пагоршыўся, у яго высокая тэмпэратура. Маці перадала яму лекі. Яшчэ адзін палітвязень, Яўген Афнагель, у цяжкім стане знаходзіцца за кратамі спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна. У яго абвастрэньне радыкуліту. Разам з Яўгенам Афнагелем знаходзіцца яшчэ чатыры арыштаваныя удзельнікі «Акцыі салідарнасьці» — Павал Фігурын, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі і Алег Мяцеліца.


Радыё Свабода