Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю, арганізаваны швэдзкімі палітыкамі, адбыўся і ў Стакгольме. Каля сотні чалавек патрабавалі свабодных выбараў у Беларусі. З прамовай выступіла міністар замежных справаў Швэцыі Лайла Фрэйвалдз. Яна заявіла, што Швэцыя вельмі занепакоеная тым, якімі мэтадамі цяперашняе беларускае кіраўніцтва спрабуе ўтрымацца пры ўладзе.
Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, транспаранты ў падтрымку адзінага кандыдата ў прэзідэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, плякаты з надпісамі «Лукашэнка-апошні дыктатар Эўропы».
Потым, таксама ў Стакгольме адбыўся яшчэ адзін пікет, арганізаваны беларускай дыяспарай — «Звязам беларусаў Швецыі». Пікет салідарнасьці зь Беларусьсю прайшоў таксама ў Парыжы — насупраць беларускай амбасады.
Хартия-97
На фото: митинг солидарности с Беларусью, Стокгольм, Швеция, 16 марта 2006