Складаецца спіс людзей, супраць якіх будуць ужытыя санкцыі

26/03/2006

Мяркуецца, туды ўвойдуць усе тыя людзі, якія маюць дачыненне да ўмацавання ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі: сябры выбарчых камісіяў, дзяржаўныя СМІ, рэктары і дэканы, якія выключаюць студэнтаў, АМАП і міліцыя, якія збіваюць людзей, суддзі, якія беспадстаўна судзяць і садзяць у турмы людзей за іх погляды.

Прыкладныя катэгорыі людзей, супраць якіх будуць ужытыя санкцыі, аб`яўленыя Еўрасаюзам некалькі дзён таму:

— Старшыні і сакратары выбарчых камісіяў, якія прымалі ўдзел у фальсіфікацыі вынікаў выбараў
— Дэканы, намеснікі дэканаў, рэктары, ідэолагі, якія змушалі да галасавання за Лукашэнку альбо да галасавання датэрмінова, якія выганялі студэнтаў за палітычныя погляды
— Кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, сацыяльных інстытуцыяў, установаў, якія ўжывалі рэпрэсіі супраць людзей дэмакратычных поглядаў, заганялі на датэрміновае галасаванне альбо, злоўжываючы сваімі паўнамоцтвамі, прымушалі галасаваць за Лукашэнку
— Усё кіраўніцтва і ўсе вядучыя і рэдактары БТ, ОНТ, СТВ, ЛАД, кіраўніцтва і рэдактары Беларускага радыё
— Усе рэдактары дзяржаўных газетаў, намеснікі рэдактараў, аўтары, якія адкрыта служаць рэжыму Лукашэнкі
— Усе міністры, намеснікі міністраў, сябры Адміністрацыі прэзідэнта.
— Усе беларускія ўдзельнікі канцэртаў ЗА БЕЛАРУСЬ
— Кіраўніцтва АМАПу, міліцыі па ўсёй Беларусі.
— Усе суддзі, якія незаконна рэпрэсавалі дэмакратычных актывістаў

 

Хартия-97