Судзьдзя Першамайскага раёну Юры Гарбатоўскі пакараў лідэра аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча арыштам на 15 сутак. Сяргей Калякін атрымаў 14 сутак арышту. Аднаму зь лідэраў прафсаюзнага руху А.Бухвоставу прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 26 красавіка. Суд Савецкага раёну пакараў Вінцука Вячорку арыштам на 15 сутак. Лідэры апазыцыі будуць адбываць тэрмін у турме на Акрэсьціна.
Лідэраў апазыцыі абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу каля Акадэміі Навук, у несанкцыянаваным шэсьці, і ў несанкцыянаваным мітынгу каля капліцы на вул. Карастаянавай.
Радыё Свабода