Два гады таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву. Забойца дагэтуль не знойдзены.
Мінула два гады, як з намі няма Веранікі Чаркасавай. 20 кастрычніка 2004 года яна была жорстка забіта ў сваёй кватэры. Крымінальная справа дагэтуль не раскрытыя, злачынца не пакараны. У апошнія гады Вераніка Чаркасава працавала ў незалежнай газеце "Салідарнасць", яна пісала на тэмы грамадскага жыцця, а таксама праводзіла журналісцкія расследаванні, якія тычыліся крыміналу і палітыкі. Вераніка смела выказвала сваю думку, умела знайсці неабходную інфармацыю, не баялася крытыкаваць. За гэта яе любілі чытачы і паважалі калегі.
БАЖ