3 снежня ў Менску адбыўся флэш-моб, прысвечаны міжнароднаму дню адмены рабства. Моладзевыя актывісты сабраліся недалёка ад станцыі метро «Фрунзенская», пасля чаго накіраваліся ў бок рэстарацыі «Макдональдс» на вуліцы Няміга, і далей — да кафэ «Максібіс». Маладыя людзі, нібы рабы, ішлі з завязанымі вяроўкамі рукамі. Узначальваў працэсію чалавек у белай масцы з чорнымі вусамі. На галаве ў яго была апранутая чырвона-зялёная кепка, сам ён быў абчэплены «залатымі» медалямі за першыя месцы ў хакейных і лыжных кубках.
Падчас акцыі былі раздадзеныя ўлёткі, якія апісваюць «шкоду сістэмы ўсюдыіснага дзяржаўнага прымусу і ўмяшання»: выкарыстанне кантрактнай сістэмы для прыгнячэння палітычных апанентаў, прымусовае студэнцкае размеркаванне і г.д.
Ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў.
Хартия-97