Камісар па знешніх сувязях і еўрапейкай палітыцы суседства Беніта Ферэра-Вальднер выступіла з заявай з нагоды мясцовых выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 14 студзеня. «Я з вялікім шкадаваннем адзначаю той факт, што мясцовыя выбары 14 студзеня ў Беларусі не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Той факт, што на пераважнай большасці выбарчых участкаў не было альтэрнатывы кандыдату ад уладаў, сведчыць пра відавочную адсутнасць дэмакратычнага плюралізму падчас гэтых выбараў», — заявіла камісарка ЕЗ.
«Абмежаванні ў правілах агітацыі, а таксама запалохванне кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі азначаюць, што была су’ёзна парушаная свабода выказвання, аб’яднанняў і сходаў. Такім чынам, гэтыя выбары не падалі беларускім выбаршчыкам сапраўднага выбару», — адзначае Беніта Ферэра-Вальднер.
Камісар ЕЗ заклікае беларускія ўлады рухацца да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону, у тым ліку да выканання міжнародных стандартаў па выбарах, супрацоўнічаць з АБСЕ/БДІПЧ у правядзенні выбараў.
Беніта Ферэра-Вальднер нагадвае беларускім уладам, што ЕЗ застаецца адкрытым для развіцця двухбаковых адносінаў з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце Пагаднення аб Партнёрстве і Супрацоўніцтве і Еўрапейскай Палітыкі Суседства, пры ўмове таго, што беларускія ўлады прадэманструюць сваю гатоўнасць паважаць правы чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычныя каштоўнасці і пачнуць дэмакратычныя рэформы
Хартыя`97