Традыцыйныя акцыі салідарнасьці прайшлі ў Магілёве

17/01/2007

Спачатку ў касьцёле сьвятога Станіслава аправілі малебен у падтрымку палітзьняволеных. Потым група моладзі з 20 чалавек са сьвечкамі і партрэтамі беларускіх палітвязьняў ды зьніклых палітыкаў у атачэньні міліцыянтаў прайшла па пешаходнай вуліцы Ленінскай. Акцыя скончылася без затрыманьняў.