Дзень Салідарнасьці у Салігорску. Меркаваньні ўдзельніка

19/01/2007

Звычайныя некалькі дзесяткаў міліцыянтаў з відэа-камэрамі і ланцуг Салідарнасьці з сьвечкамі ў рукох.

Чым розьнілася гэтая акцыя ад папярэдняй? Кіроўцы аўтамабіляў праязджалі занадта марудна, каб паглядзець, відэа здымка была вельмі «апэратыўнай»: удзельнікі мелі час перадаць прывітаньні знаёмым ды шчэ сказаць некалькі словаў.

Ды і колькасьць удзельнікаў крыху пабольшылася. Як і заўсёды, гэта ў асноўным маладзёны, але ўсё больш людзей сярэдняга і сталага ўзросту прыходзіць 16-га а 20-00 гадзіне на цэнтральную плошчу.

Што далей? Будзем стаяць. Пакуль улады не правядуць расьледваньні зьнікненьняў палітыкаў, пакуль не будуць вызвалены палітвязьні, пакуль не будуць парушацца правы чалавека.