У барысаўскай беларускамоўнай гiмназii забараняюць насiць джынсы. Адмiнiстрацыя тлумачыць гэта тым, што джынсы — гэта не дзелавы стыль адзення. Гiмназiсты лiчаць, што гэта парушэнне iх правоў.
Сёння гiмназiсты вырашылi выказаць пратэст супраць забароны джынсаў. Большая частка вучняў прыйшла ў школу ў джынсах. У знак салiдарнасцi да iх далучылiся сябры з iншых навуковых устаноў: яны прыйшлi да гiмназii ў джынсах з джынсавай кашуляй на палiцы. Акцыя працягвалася 15 хвiлiн, пасля гiмназисты вярнулiся да заняткаў.