«Тав. Маўзер» прадставіў новы альбом і песню «Пакаленне Jeans»

21/02/2007

16 лютага, у Дзень Салідарнасці, адбылася прэзэнтацыя першага альбому "Радасць" вядомага гурта "Тав.Маўзэр". Вакаліст гурта Янка Маўзер распавёў, чаму канцэрт быў прызначаны менавіта на 16-га, і ці была дата канцэрту абраная адмыслова.

— За пару месяцаў да выхаду дэбютанага альбома, мы думалі, калі прэзентаваць. І вырашылі 16-га. Вырашылі невыпадкова. 16-га кожнага месяца — Дзень Салідарнасці, які мы падтрымліваем. Гэта акцыя маральнага кшталту, а не палітычнага. А мы неабыякавыя да Беларусі, — кажа Янка.

Сэрцам канцэрту сталася прэм`ерная песня "Пакаленне Jeans", што адразу заслужыла павагу ў слухачоў. Падчас выкананьня песьні ў залі запаліліся дзесяткі запальнічак і свечак.

Прадстаўляючы песьню, вакаліст гурта, Янка, сказаў, што прысьвячае яе тым, каго зараз няма з намі.

— Песня "Пакаленне Jeans " не ўвайшла ў наш першы альбом, прадстаўлены 16-цю трэкамі, бо была напісана пазней. Гэта адзіная песня з нашага рэпертуару, напісаная не мной, а магілеўскім паэтам Віталём "Вожыкам" (Рыжковым). Так, як канцэрт адбываўся 16-га, мы вырашылі прэзентаваць і "Пакаленне Jeans". Я не ведаў, як успрыме публіка гэтую песню. Я адчуваў і бачыў Салідарнасць у той дзень…