У правядзенні мітынгу салідарнасці з палітвязнямі адмоўлена
Былому дэпутату палаты прадстаўнікоў Сяргею Скрабцу Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні мітынгу салідарнасці з пазапраўна асуджанымі. Пра гэта Скрабец паведаміў БелаПАН. Палітык падаў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне мітынгу салідарнасці з пазапраўна асуджанымі 16 сакавіка ў Менску на плошчы Бангалор.
Паводле Скрабца, 12 сакавіка ў Менгарвыканкаме яму паведамілі, што ў правядзенні мітынгу адмоўлена. «З якой прычыны — пакуль невядома, бо ў Менгарвыканкаме мне заявілі, што адмову яны выслалі поштай. Я яшчэ нічога не атрымаў, а прычыну адмовы вусна мне не называюць», — сказаў С.Скрабец. «Гэта значыць толькі тое, што ўлады баяцца нашай салідарнасці і не дазваляюць правядзенне менавіта такіх мітынгаў нават на ускраіннай плошчы Бангалор», — заявіў С.Скрабец.
Праваабарончss цэнтр «Вясна»