Cёньня ў Менску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў Бабруйску і Барысаве прадстаўнікі грамадзкасьці ўшаноўваюць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.
Акцыі адбываюцца ў рамках абвешчанага Году памяці. Сёньня а трэцяй гадзіне больш за трыццаць чалавек ушанавалі памяць ахвяраў сталінскага тэрору ў менскім парку Чалюскінцаў.
Людзі ўсклалі кветкі й запалілі памінальныя сьвечкі ля памятнага крыжа ў парку.
Ганна Соўсь
Радыё Свабода