16 красавіка моладзь Маладэчна адзначыла чарговы Дзень Салідарнасьці

19/04/2007

Каля 10 чалавек прыйшло да гістарычнага помніка — камяню «Пакутнікам за Волю і Незалежнасьць Беларусі», усклалі кветкі і запалілі сьвечкі Салідарнасьці.

На гэты раз ў першую чаргу была выказана Салідарнасьць з сябрамі незарэгістраванай моладзевай патрыятычнай арганізацыі «Малады Фронт», некаторым з якіх улады зараз «ш’юць» крымінальную справу.

Удзельнікі сымбалічнае акцыі прачыталі малітву «Ойча наш», а таксама прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Акцыя доўжылася цягам 30 хвілінаў і прыцягнула ўвагу мінакоў.

Акцыі Салідарнасьці будуць працягвацца надалей 16 чысла кожнага месяца на тым жа месцы.

 

Прэс-служба моладзевай супольнасьці «За Маладэчна»