Першамай у Менску будуць сьвяткаваць на Бангалёры

27/04/2007

Сталічны гарвыканкам адмовіў Партыі камуністаў Беларускай і прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў правядзеньні першамайскай акцыі каля Нацыянальнай акадэміі навук.

Маёўку дазволілі правесьці толькі каля дыспэтчарскай аўтобуснай станцыі Кульман, што побач з сквэрам і плошчай Бангалёр. А сьвяточны канцэрт, які заплянавалі арганізатары акцыі, забаранілі наагул.