Беларусь не абраная ў склад Рады ААН у прaвах чалавека

17/05/2007

Па выніках галасаваньня Генэральнай асамблеі ААН Беларусь не патрапіла ў склад Рады ААН у правах чалавека.

У другім туры галасаваньня больш галасоў атрымала Босьнія і Герцагавіна. За яе прагаласавала 112 краін. За Беларусь — 72 пры неабходных для абраньня 97 галасах. Усяго прыняло ўдзел у галасаваньні 192 дзяржавы.


Радыё Свабода