Архив за месяц: Июль 2007

Затрыманых 27 ліпеня прысудзілі да арыштаў

30/07/2007

Ленінскі раённы суд Менску асудзіў на 15 сутак арышту сябра незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Яраслава Грышчэню, які меў пры сябе ўлёткі з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пакаралі юнака нібыта за "нецэнзурную лаянку". Франака Вячорку суд Заводскага раёну пакараў сёння 7 суткамі арышту… Читать далее »

Наваполацак: пікет у абарону Аляксандра Казуліна

29/07/2007

28 ліпеня група наваполацкіх актывістаў зладзіла пікет у абарону вядомага палітыка Аляксандра Казуліна. Агулам у пікеце бралі ўдзел 15 чалавек. Яны прыйшлі на пляц перад Гарадзкім палацам культуры, дзе адбывалася акцыя, з расьцяжкамі, партрэтамі зьняволенага палітыка, плякатамі і нацыянальнымі сьцягамі. Пікет ладзіўся па ўсім пэрымэтры пляцу. Удзельнікі акцыі зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Аляксандра… Читать далее »

У Менску прайшоў «Кубак свабоды» памяці Генадзя Карпенкі

29/07/2007

28 ліпеня прайшоў адзінаццаты па ліку «Кубак свабоды» — традыцыйны турнір у міні-футболе памяці Генадзя Карпенкі, прысьвечаны прыняцьцю Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. У ім брала ўдзел пяць камандаў, якія прадстаўлялі дэмакратычныя сілы Беларусі і журналістаў. Сёлетні пераходны кубак праз сем гадоў зноў вярнуўся да каманды партыі БНФ. Сёньня на футбольным полі, што ў менскім парку… Читать далее »

У Менску прайшоў Дзень Незалежнасці

28/07/2007

Сёння ў Менску прайшлі дзве акцыі, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці. Людзі сабраліся каля Чырвонага касцёла, каб сустрэцца з відавочцамі падзей сямнаццацігадовай даўнасці. Трохі пазней менчукі ўсклалі кветкі ў Купалаўскім скверы да помніка паэта. На жаль, міліцыя ўвесь час стварала перашкоды для правядзення цалкам мірных, святочных мерапрыемстваў. Ужо за гадзіну да прызначанай каля Чырвонага касцёла сустрэчы… Читать далее »

Працягваюцца затрыманьні моладзевых актывістаў на вуліцах Менску

25/07/2007

Павал Севярынец i Аляксей Шэін асуджаны Фрунзенскім раённым судом на 15 сутак зьняволеньня за распаўсюд улётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах апазыцыі ў Дзень незалежнасьці 27 ліпеня. У міліцыю Партызанскага раёну дастаўленыя Аляксей Шыдлоўскі і Павел Бараноўскі. Іх затрымалі на вуліцы і абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Раней ў Першамайскім раёне былі затрыманыя Кася Фахардзінава… Читать далее »

15 сутак за віншаваньне

23/07/2007

Маладафронтаўцы Кірыла Мацкевіч і Уладзімер Сяргееў асуджаныя на 10 і 15 сутак арышту. 20 ліпеня, у дзень народзінаў зьняволенага лідэра моладзевага руху Зьмітра Дашкевіча ў Менску, на мосьце празь Нямігу, яны паспрабавалі вывесіць віншавальную расьцяжку «З днём народзінаў, Зьміцер Дашкевіч!». Адміністрацыйную справу («дробнае хуліганства»), у адрозьненьні ад мінулых палітычных працэсаў у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы,… Читать далее »

Прэзыдэнт Камітэту паняволеных народаў: палітыка Лукашэнкі сталінісцкая

18/07/2007

У Нью-Ёрку 15 ліпеня адбыўся традыцыйны штогадовы Марш паняволеных народаў, у якім актыўны удзел узялі беларусы. Удзельнікі Маршу паняволеных народаў у Нью-Ёрку скандавалі: «Лукашэнка — не! Беларусь — так! Жыве Беларусь! Свабода Беларусі!» Прэзыдэнт Камітэту паняволеных народаў Хорст Угліч сказаў Радыё Свабода: Угліч: «Мы ладзім гэты Марш паняволеных народаў сёлета 49-ты раз. Мы будзем гэта… Читать далее »

В Нидерландах прошла акция солидарности с народом Беларуси

18/07/2007

16 июля в Гааге, Нидерланды, у стен здания белорусского посольства прошла акция солидарности с жертвами тоталитарного режима в Беларуси. Инициаторами акции выступили гражданская инициатива «Мы помним» и нидерландская инициатива «Mission to Minsk». Мирная демонстрация солидарности вызвала интерес у прохожих: они останавливались, задавали вопросы о ситуации с правами человека в Беларуси, выражали свою солидарность с теми,… Читать далее »

Аўтапрабег з нагоды Дня народзінаў Зьмітра Дашкевіча

18/07/2007

Малады Фронт арганізуе аўтапрабег з нагоды Дня народзінаў Зьмітра Дашкевіча. У чацьвер 19 ліпеня актывісты незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» распачынаюць двухдзённы аўтапрабег з нагоды Дня нараджэньня лідэра арганізацыі Зьмітра Дашкевіча, які зараз адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі. Удзельнікі аўтапрабегу маюць намер праехаць праз Баранавічы, Нясьвіж, Салігорск, Магілеў і фінішаваць пад сьценамі папраўчай калёніі ў… Читать далее »