16 ліпеня гурт «Чырвоным па Белым» прэзэнтуе альбом «Крывавы Сакавік»

09/07/2007

«Крывавы Сакавік» гэта 20 новых трэкаў, эфект гадавой працы гурта. Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі ў беларускім хіп-хоп`е, але й агульна ў беларускай музыцы.

Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай колькасьцю скрэчаў — DJ Spox`a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы. Колькасць удзельнікаў гурта павялічылася да чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).

Гурт «Чырвоным па Беламу», зьявіўся на сьвет напрыканцы 2004 году. Закладальнікам й ягоным лідарам зьяўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага альбома «Крывавы Сакавік» (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox. ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляецца амаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным
рэп-гуртом.

«Мы вырашылі прэзэнтаваць гэты альбом, 16 ліпеня, у дзень Салідарнасьці, бо гэты альбом прысьвечаны у тым ліку сакавіцкім падзеям 2006 году на плошчы Каліноўскага, і тым людзям што праявілі адвагу і салідарнасьць, не пабаяўшыся выйсьці на плошчу каб адстаяць свой выбар. Мы салідарны з тымі хто застаецца і змагаецца на Радзіме. Гэты альбом для Вас», — адзначыў кіраўнік лэйбла VoliaMusic, Puper.

16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі) пройдзе сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом «Чырвоным па Белым», з нагоды выхаду новага альбому «Крывавы сакавік». Пытаньні, аўтографы, фота. Можна будзе набыць новы альбом. Уваход вольны!