Затрыманых 27 ліпеня прысудзілі да арыштаў

30/07/2007

Ленінскі раённы суд Менску асудзіў на 15 сутак арышту сябра незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Яраслава Грышчэню, які меў пры сябе ўлёткі з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пакаралі юнака нібыта за "нецэнзурную лаянку". Франака Вячорку суд Заводскага раёну пакараў сёння 7 суткамі арышту за распаўсюд улётак.

Нагадаем, хлопцаў затрымалі 27 ліпеня прэвэнтыўна на падыходзе да плошчы Незалежнасьці. У заплечніку Грышчэні знайшлі некалькі ўлётак з заклікам прыйсьці на сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія прымалі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Падставай для затрымання Франака Вячоркі былі знойдзенныя пры ім дзесяць улётак.