Акцыя на месцы знікнення Ганчара і Красоўскага

17/09/2007

16 верасня ў Мінску актывісты Руху «За Свабоду» правялі акцыю памяці зніклых віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсоўца і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, паведамляе «Хартыя`97». Недалёка ад месца іх знікнення ў 1999 годзе (вуліца Фабрычная 20а) моладзь паставіла партрэты і запаліла свечкі. Свечкі таксма былі запаленыя каля ўваходу ў метро станцыя «Пралетарская», каля якой знаходзіцца вуліца Фабрычная.