Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня палітвязень Андрэй Клімаў шосты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі. Сёньня яму споўнілася 42 гады. Андрэй Клімаў 1 жніўня быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня за артыкул у Інтэрнэце, які улады палічылі абразай Аляксандра Лукашэнкі і заклікам да зьвяржэньня дзяржаўнага ладу
1 жніўня Цэнтральны раённы суд Менску пакараў былога дэпутата Андрэя Клімава двума гадамі зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў закліках супраць улады. Гэта першы выпадак у Беларусі, калі палітвязьня пакаралі строгім рэжымам. Раней Клімаў правёў за кратамі каля пяці гадоў. Гэта ўжо трэцяе зьняволеньне палітыка.
Ад 1998 да 2002 году Андрэй Клімаў правёў за кратамі чатыры гады паводле абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах. Ад верасьня 2005 па сьнежань 2006 ён адседзеў на хіміі 15 месяцаў за арганізацыю ў Менску 25 сакавіка вулічнай акцыі пратэсту.
Сёлета Андэрэя Клімава арыштавалі 3 красавіка. Учора ў Менску ля паштамту адбылася акцыя «Павіншуем Андрэя Клімава».
Радыё Свабода