Суд над лідэрам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам прызначаны на 6 лістапада.
Пра гэта паведаміў палітык Павал Севярынец:
«Хутчэй за ўсё суд адбудзецца ў калёніі, дзе сядзіць Дашкевіч.Я думаю, што гэта зроблена адмыслова. Па-першае, у калонію не дапусцяць тых, хто жадаў бы прысутнічаць на працэсе ў якасці назіральнікаў: прэсу, дыпламатаў, сяброў Зміцера. Па-другое, на 6 лістапада ў Менску заплянаваная канфэрэнцыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, і большасьць сяброў Зьмітра будуць у ёй удзельнічаць. Гэта не дасць ім магчымасьці прыехаць хоць бы да сценаў калёніі, каб падтрымаць свайго таварыша».
Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч адбывае паўтары гады калёніі па антыканстытуцыйным артыкуле «удзел у незарэгістраванай арганізацыі», увесну ён павінен выйсьці на волю. У жніўні на маладзёна была заведзена новая крымінальная справа за адмову сьведчыць супраць салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы. Па гэтым артыкуле (артыкул 402) Зьмітру пагражае да шасьці месяцаў зьняволеньня.
Прэс-служба МФ