Беларускі Свабодны тэатар атрымаў прэмію Францускай Рэспублікі ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 год, паведамляе Польскае радыё для Беларусі. Француская Нацыянальная камісія па правах чалавека адзначыла, што драматург Мікалай Xалезін і праваабаронца Натальля Каляда паказваюць спэктаклі, якія прамуюць свабоду выказваньняў.
Прэмія будзе ўручана 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека. Сёлета спаўняецца 60 гадоў ад прыняцьця Ўсясьветнай дэклярацыі правоў чалавека.