Пікет салідарнасьці з Казулінымі ў Варшаве

25/02/2008

Сёння ў другой палове дня ў Варшаве каля амбасады Беларусi быў наладжаны пiкет з нагоды смутку па Ірыне Казулінай.

У руках удзельнiкаў былi партрэты i здымкi памерлай ў жалобнай рамцы, кветкi i свечкi. Трымалі таксама партрэты А. Казуліна і плакаты з патрабаваньнем аб вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

Удзельнікі пікету выказалі патрабаваньні неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна з-за кратаў.