25 Сакавіка ў Варшаве маніфэстацыя салідарнасьці і канцэрт N.R.M.

20/03/2008

25 сакавіка ў польскай сталіцы адбудзецца маніфэстацыя салідарнасьці з Беларусьсю.

Акцыя пачнецца ў Кракаўскім прадмесьці побач з помнікам Каперніку а 18-й.

Мяркуецца, што ўдзельнікі акцыі пройдуць маршам да польскага Сэйму дзеля таго, каб перадаць прадстаўніку парлямэнту ліст пра сытуацыю ў Беларусі.

Па дарозе дэманстранты будуць знаёміць месьцічаў з праблемамі Беларусі. Галоўная ідэя мерапрыемства — падтрымка ўдзельнікаў акцыяў у Менску.

У той жа дзень N.R.M. зайграе жывы канцэрт у этэры музычнай студыі Польскага Радыё 3.

Пачатак а 21:05 па беларускім часе.

 

Наша нiва