Бел-чырвона-белы і эўрапейскі сьцягі насупраць КДБ

20/03/2008

19 сакавіка Малады Фронт нагадаў мінчукам пра падзеі, што адбыліся роўна два гады назад на вольным пляцы Каліноўскага, калі тысячы людзей, не зважаючы на пагрозы быць гвалтоўна разагнанымі, зьбітымі, зьняволенымі, выйшлі на вуліцы выказаць пратэст супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года.

У гэты дзень ў цэнтры Менска нарадзіўся куток свабоды– легендарные намётавае мястэчка, якое, бясспрэчна, як і 19 сакавіка і наступны разагнаны Дзень Волі, увайшлі ў гісторыю свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.

Супрацоўнікі КДБ змаглі назіраць нацыянальны бел-чырвона-белы і эўрапейскі сьцягі наўпрост з вакон сваёй «штаб-кватэры»…