Дзень Волі ў Бэльгіі

26/03/2008

У Бэльгіі Дзень Волі пачаўся з ранішняй малітвы за Беларусь у грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне.

Пазьней у Лювэне беларусы зь Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ўсклалі кветкі да магілы выбітнага беларускага кампазытара Міколы Равенскага, а ў Брусэлі — да помніка Невядомаму жаўнеру і ўсім загіблым за свабоду сваіх краінаў.

Cябры Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня наведалі таксама хворага дзеяча беларускай эміграцыі Янку Жучку і павіншавалі яго з Днём Волі.