30 сакавіка ў Менску прайшлі некалькі акцый з патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных, арыштаваных падчас акцыі 25 сакавіка актывістаў апазіцыі, а таксама спыніць ціск на незалежныя СМІ ў Беларусі.
А 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу выйшлі 40 чалавек з партрэтамі вязняў сумлення. Ля Палаца Рэспублікі ў гэты ж час дзяжурылі тры аўтазакі і некалькі міліцэйскіх машын. Міліцыянты сачылі за ўдзельнікамі акцыі і вялі аператыўную відэаздымку.
У гэты самы час на праспект Незалежнасці выйшлі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з партрэтамі дэмакратычных актывістаў, арыштаваных падчас акцыі ў Дзень Волі.
Паводле «ХартыI`97»