Ушанаваньне памяці ў Курапатах

30/04/2008

У аўторак ва ўрочышчы Курапаты адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці ахвяраў камунізму. Некалькі чалавек прыйшло выказаць пашану загінулым у цяжкай барацьбе за вольную, незалежную Беларусь.

На некалькі гадзін раней Кураты наведалі палякі, жыхары Познані, якія ўсталявалі ля кожнага крыжа польскі і познаньскі сьцяжкі, усклалі кветкі, такім чынам аддаючы даніну мужным беларусам.

У параўнаньні з павагаю палякаў, якія не забыліся болю Катыні, да беларускіх Курапат, па-вар’яцку ўспрымаеш новыя бясчынствы вандалаў: на гэты раз нелюдзі зьнішчылі сьвятую ікону — сымбаль пакут забітых беларускіх змагароў.