Пікет, прымеркаваны да 9-х угодкаў знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, збіраюцца правесці ў Брэсце 16 верасня. Адпаведную заяўку падаў у гарвыканкам праваабаронца Раман Кісляк.
«Мэта пікету — нагадаць грамадскасці аб гэтай даце, запатрабаваць ва ўладаў рэальнага расследавання справаў пра загінулых вядомых людзей у Беларусі», — паведаміў праваабаронца ў інтэрв’ю БелаПАН.
Таксама акцыя мусіць нагадаць пра неабходнасць прыняцця і ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў.
Адзначым, што сёлета брэсцкія ўлады ўжо забаранілі дзве падобных акцыі.
Еўрарадыё