Моладзь распачала новую хвалю штодзённых акцый у падтрымку палітычных вязьней Арцёма Дубскага, Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Ляонава і Ўладзімера Асіпенкі.
На выходных сябры Маладога Фронту сумесна з актывістамі грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” зладзілі акцыі салідарнасьці ля СІЗА на Валадарскага.
Юнакі сталі ў ланцуг неабыякавых з партрэтамі арыштаванага маладафронтаўца Арцёма Дубскага і ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Аўтуховіча, Ляонава і Аспенкі і скандынавалі “Свабоду палітвязьням!”, “Жыве Беларусь!” і інш.
Акцыі доўжыліся ля 30 хвілін. Міліцыя прасіла ўдзельнікаў пікетаў салідарнасьці разыйсьціся, але не перашкаджала моладзі.
Прэс-служба МФ