У Дзень салідарнасьці беларусы, што пражываюць у Лёндане, зладзілі пікет: разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і трымалі ў руках партрэты палітвязьняў Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі, а таксама зьніклых людзей.
"Мы спадзяемся на хутчэйшае вызваленьне палітзьняволеных прадпрымальнікаў, а таксама раскрыцьцё справаў зьніклых палітыкаў. Вялізнага здароўя, мужнасьці і трываласьці ўсім палітрэпрэсаваным і іх блізкім!", — перадаў адзін з удзельнікаў акцыі Яўген Бакуновіч.
Прэс-служба МФ