У Беразіно прайшла інфармацыйная акцыя, прымеркаваная да Дня салідарнасьці.
Мясцовыя актывісты Маладога Фронту разьляпілі па горадзе Беразіно дзясяткі ўлётак з выявамі й інфармацыяй пра палітыка Віктара Ганчара й вядомага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, выкрадзеных 16 верасьня 1999 году.
Нагадаем, крымінальныя сьледзтвы па справе аб выкраданьні дзеячоў на сёньняшні дзень так і не завершаны.
Прэс-служба МФ